РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Сонца ў калосьсі  згарэць не магло,
Покуль ноч не арасіла аселіцы.
Месяц прыйшоў, скамарох, у сяло
З чорнай кудлатай мядзьведзіцай.
 
Выплылі хмары  – авечак табун
Выгнаў на поле шырокае вецер
I заіграў звонам збуджаных струн
На зачараванай жалейцы.
 
Сьпіш неспакойна ты, вёска мая,
Вечна цябе сны бясхлебныя мучаць,
Там, дзе расстайныя сосны стаяць,
Нарачы хвалі ўскіпаюць на кручах.
 
Сёньня з астрогаў, з этапаў цяжкіх
Песьні змаганьня прынёс пад дзяругай.
Родная вёска, паслухай ты іх!
Чуеш свайго песьняра-валацугу?!
 
1936
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.