РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Жаць ідзе батрачка рана,
Жыта жаць у панскі двор,
Вочы хусткай выцірае –
Хусткай, што купіў Рыгор.
 
Толькі недзе ён далёка –
За астрожнаю сьцяной;
На расстаньні ёй пакінуў
Хустку зь песьняю сваёй.
 
Гаварыла гэта песьня,
Што парвуцца кайданы
I над намі хутка ўстане
Сонца волі і вясны.
 
I як песьні не паверыць,
Што пеў некалі Рыгор,
Песьні той, што паўтараюць
Разам зь ёю нівы, бор?
 
1936
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.