 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Чуеш, ужо восень. Ноччу глуха, пуста, Месяц надламаным абаранкам На сяле сабаку дражніць лустай; Шырака глядзіць заранка, Сярод поля груша – Стройная цыганка – Разаслала жоўтага іржышча Хустку. I прадзецца ціха Бабінае лета Серабрыстай ніткай, Шчасьцем недапетым.
1936
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|