 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я зноў вярнуся да цябе, Мая пакінутая ніва, На новай веснавой сяўбе Прапець табе аб днях шчасьлівых. Пайду за вёску на гару, Дзе вецер на жалейцы сьвішча I гоніць раньнюю зару На пажаўцелае іржышча. З надзеяй новай у грудзях Там стрэну залатую восень I прынясу ў сваіх руках Цяжкое золата калосьсяў. Я зноў вярнуся да цябе, Мая пакінутая ніва, На новай веснавой сяўбе Прапець табе аб днях шчасьлівых.
1936
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|