РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Школьнік
Ідзеш ты, мой браце, нялёгкай дарогай
Навуку мазольна сабе здабываць.
Сячэ дождж асеньні, стаміліся ногі,
Навокал – нікога нідзе не відаць.
 
Лазовыя лапці, аборы апалі,
Кашуля-дзяруга, сярмяжына – з лат,
За пазухай – луста з «Жалейкай» Купалы...
Ну што ж ты задумаўся, брат?
 
Знай: хутка ты ўбачыш свой край у сьвітаньні,
У зьзяньні чырвоным усходніх зарніц...
Ты мусіш змагацца, а ў гэтым змаганьні
I песьні, і сонца, і волю здабыць!
 
1936
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.