 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Яшчэ не падняўся наш крытык з калыскі, Яшчэ ён ня ўмеў падвываць і брахаць, А ўжо навучыўся лізаць палуміскі I ветліва пана ў руку цалаваць. Падрос – навучыўся да ўсіх прыглядацца, Сачыць за людзьмі пільна ноччу і днём, I жаліць, як гадзіна, і агрызацца, Хадзіць з дэфензіўскім пад кляпай значком. За верную службу яго адзначалі: Фашысцкія брудныя лапы часьцей Па тысячы срэбранікаў адлічалі I поўную міску давалі касьцей. Калі ён памрэ, мы засыпаць паможам. Усе вершаплёты прыйдзем грамадой. I оду, як конскую скабу, паложым, Каб меў ён што грызьці і там, пад зямлёй.
1936
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|