РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Палавічнік
Конік ідзе, спатыкаецца.
Думы, як хмара варон,
Ціха спусьціліся раніцай
На палавічны загон:
Трэба ўзараць ніву чорную,
Трэба зь сям'ёю пражыць,
Скібы узьнятыя горкія
Ў засуху потам паліць;
Ночы свае недаспаныя
Трэба скасіць і зьвязаць,
Зьвезьці снапы алавяныя,
Працы палову аддаць...
Цягнуцца думы барознамі,
Чорны змываючы пот,
Там, дзе за дальлю дарожнаю
Золатам зьзяе усход.
Чутна, як зь песьняй сталёваю
Распачалі там сяўбу...
Нам трэба зь сіламі новымі
Зноў падымаць барацьбу,
Каб гэта неба шырокае
Сьветлым, бясхмарным было,
Каб на зямлі тут высокае
Наша калосьсе цьвіло.
 
1936
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.