РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Мы не памром
Мы не памром, хоць шмат магілаў
Ля верставых слупоў дарожных.
Народ устане з новай сілай
Непераможны, горды, грозны.
 
I там, дзе сёньня напрадвесьні
Маланкі зіхацяць у хмарах,
Дзе сёньня звоняць нашы песьні, –
Успыхне полымя пажараў.
 
Мы не памром, мы апастылым
Ускалыхнём жыцьцём астрожным;
Народ устане з новай сілай
Непераможны, горды, грозны.
 
1936
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.