РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Над Прыпяцьцю
Меле гром над полем хмары,
Дождж густы, сьцюдзёны сыпле
На палескія імшары
I на Прыпяць.
 
Ды шумяць каля дарогі
Перадрогшыя асіны.
Гразнуць змораныя ногі
Ў каляінах...
 
– Што, этап яшчэ далёка?.. –
Не прыстаць, не прыпыніцца.
Толькі чуецца навокал
Навальніца.
 
Мы ідзём у час найгоршы
Сьветлай волі на спатканьне!
Гэта ўжо этап апошні, –
Заўтра ўстанем!
 
А гром гулкі меле хмары,
Дождж густы, сьцюдзёны сыпле
На палескія імшары
I на Прыпяць.
 
1936
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.