РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Зара на плоце іскрамі затлела,
Клубіцца пыл прасёлачных дарог,
А на страсе чубатай, пачарнелай
Бусьлінае гняздо і сіні мох.
 
Стаю я і гляджу на маю вёску,
Прачнуліся вясеньнія сады;
Зязюля на лістах рабой бярозкі
Камусьці ліча шэрыя гады.
 
Скажы мне, варажбітка баравая,
Мо' чула дзе ці, можа, знаеш ты:
Калі да нас свабода завітае,
Калі з астрогаў вернуцца браты?
 
I звонка мне яна закукавала
У цішыні празрыстай, веснавой,
Як быццам бы яна сказаць жадала,
Што гэты час ужо не за гарой!
 
1936
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.