РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
На шляху дзікіх гусей
Вецер кудлаты на нівах калосьсе гайдае,
Стужкай дарога з-пад мокрых калёс выбягае
 
Там, дзе бярозы плакучае зьвесілі вецьце,
Там, дзе адны толькі хмары, і месяц, і вецер.
 
Ноч палахлівая, летняя ноч над зямлёю,
Зорнаю сьцежкай адходзіць – чорны кот крадучыся...
 
Сны, што мінулі, што засталіся са мною,
Зь ценьмі бяроз падарожных спляліся.
 
Іду па шляху пясчаным, няроўным.
Кій і торба песень вандроўных,
 
I ад астрога і да астрога плятусь –
Беларусь ты мая, Беларусь!
 
1936
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.