 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
За песьні і сасонкі, Узгоркі і даліны – Люблю цябе я звонка, Люблю цябе, краіна! За вецер польны шумны Над хатай-сірацінай – Люблю цябе я сумна, Люблю цябе, краіна! Што ўстанеш ты ахвярна, Хоць скутая – ня згінеш! – Люблю цябе бунтарна, Люблю цябе, краіна!
1936
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|