РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
На межах
Заблудзіўся сіні вецер між нівамі,
ткаў узорамі сінія думы,
прабягаў каласістымі грывамі,
прабягаў між калосьсямі шумам, –
 
      шумам тым, што ў цэлі за кратамі
не даваў днём і ноччу спакою;
думы тыя, што вечна аратаму
сьняцца над паласой-баразною.
 
      Час настаў, каб загоны шырокія
ты засеяў, а сеяць ўжо можна.
Хай глыбей плуг барозны глыбокія,
хай глыбей рэжа грудзі барознаў.
 
      Даўно бураю хмары разьвеяла.
Зары струнаў дрыжаць валаконцы.
Выйдзі, сейбіт сусьветны, ды весела
выйдзі сеяць, таварыш, да сонца!
 
      Заблудзіў сіні вецер між нівамі,
ткаў узорамі сінія думы,
прабягаў каласістымі грывамі,
прабягаў між калосьсямі шумам.
 
6.V.1934.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.