РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Касец
Выйду я ў поле з вострай касою –
сонца ня ўстала яшчэ над зямлёю –
      трэба яго спатыкаць.
Кіну сталёвыя ўдаль адгалосы,
стану, пачну я касіць у пакосы, –
      неба зардзелася гладзь.
 
Доўга зьвінеў звон касы сіратлівы,
дзесьці пачуўся, далёка над нівай,
      ў цішы калосьсяў і ніў.
Быццам ў адказ на прызыў адзінокі,
звон кос пачуўся далёкі, далёкі –
      песьні магучай прыліў.
 
Ўдарыла рэхам у межы вузкія,
і зашумелі шнуры залатыя
      зь песьняй сталёвай касы.
I у пакосы з устаўшай зарою
клаліся цьвёрдай мазольнай рукою
      горкі палын, каласы.
 
1935
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.