РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
За работай
– Горак батрацкі хлеб, горак!
      Долю клянеш сваю часам.
      Кончылі мы капаць насып,
і завярнуў я у горад.
 
– Ты ўжо ня раз гаварыў нам!
      Бэльку спусьціў бы на вокны!
      А што, тытун нам ня змокне?
Валец прыціснуў бы клінам!..
 
– Разам служыў з тваім братам..
      Працы, брат, праца няроўна.
      Сталь выліваючы з домны,
змыешся потам дзесятым.
 
– Што ж тут банкрату ня відна?
      Ты пашукаў бы, Гаўрыла!
      Кранам канат падхапіла!
Гэй, там! разгружвай вінду!..
 
– Помню, як сяньня, маторам
      пальцы яму адарвала,
      пагараваў ён нямала,
зьведаў нямала ён гора...
 
– Можа на вінду хто гляне!
      Што там арцель ўся пабегла?
      Эх, абарвалася цэгла!..
зьбіла кагось з рыштаваньня!
 
– Што ж, і сьпяваць не ахвота, –
      ціха арцель гаварыла.
      Вінда скрыпела і ныла,
Ціха кіпела работа.
 
1933
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.