РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ўсюды сьнег зрывала ветрам;
      ніў гарбы чарнелі шырай,
і крычала у паветры
      пералётных стадаў вырай.
 
Мо' віталі неспакойна
      шум на межах, шум балот
і зарою неўгамонна
      разьзьвінеўшыся усход.
 
I на мокрыя барозны
      між адтаяўшых гарбоў
ападаюць асьцярожна
      стады чорныя сяўцоў.
 
Ападаюць на палоскі,
      там дзе вецер на прадвесьні
залацісты шум расплёскаў
      з залацістым шумам песьні.
 
1935
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.