РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Бор
Глыбей і глыбей уразаўся тапор у карэньні сасонкі.
Сыпаўся сьнег, як алмазы, зь зялёнай чупрыны.
Рэха далёка няслося, адбітае звонка;
з шумам зялёным далей яго бор перакінуў.
 
I зашапталі вяковыя сосны старыя,
пэўна сасонку моцна яны шкадавалі
і ствалы, мохам пакрытыя, медна-сівыя,
сьнегам-алмазам убраныя, доўга яны калыхалі.
 
Думалі, радзілі доўга сівыя галовы...
I толькі вецер вясну у гушчар ім закінуў, –
маладняк весела зазелянеўся сасновы
па расьцярэбляных пасеках, па каляінах.
 
Ізноў, як калісьці, шумеў бор за дальным абрывам.
Схаваны ад бур у цяні маладняк падымаўся.
Ноччу і днём шаптаў зь ім стары бор шчасьліва, –
казак шмат ведаў – сьмехам зялёным сьмяяўся.
 
1935
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.