РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ў Рыо-дэ-Жанэйро
Ў Рыо-дэ-Жанэйро
      прыйшоў параход.
Ціха спала мора,
      ня спаў толькі порт.
I на чорнай гладзі,
      між заснуўшых хваль,
шумам ніў далёкіх
      сьціснуў сэрца жаль.
 
Ў Рыо-дэ-Жанэйро
      ад агнёў пажар.
Там з заморскіх краяў
      прывязьлі тавар:
гарнякі із шахтаў,
      машыністы з гут,
ад плуга, машыны
      безрабочы люд.
 
Ў Рыо-дэ-Жанэйро,
      як задарма пот.
Чуеш сьвіст сірэны –
      новы параход.
Выйшаў чорны шэраг –
      на падбор тавар...
Мыў прыморскі бераг
      дождж, як сьлёзы хмар.
 
1935
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.