 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ўсю ноч ў фіёрдзе Nord-Ost сярдзіта стагнаў і біўся ў гранітны бераг аб дно фіёрду... Ня мала лодак і шкун разьбіў ён і трэскі мачтаў з салёным сьмехам на бераг кінуў, абмыўшы ў чорнай сьцюдзёнай пене... А перад ўсходам на шэрых хвалях улёгся ціха і калыхаўся. А з хат рыбацкіх сіроты, ўдовы на бераг выйшлі і ўдаль глядзелі, там, дзе жаль толькі... дзе толькі мора... дзе толькі неба... Nord-Ost нямала фіёрдаў бачыў, зямель нямала, краін далёкіх і сьлёз сіротаў з рыбацкіх хатаў... Ды ўсё ж бурліва і неспакойна ізноў усьпеніў, бы перлы мора са дна фіёрду, на бераг кінуць хацеў ў заплату. Ды не падняў іх і падарваўся... Бо гора болей ў рыбацкіх хатах, як перлаў ў моры. I разам з сонцам Nord-Ost улёгся салёны, мокры ў вузкім фіёрдзе на сініх хвалях і калыхаўся. Ў той дзень ня кідаў рыбацкіх лодак, не разьбіваў іх аб цьвёрды бераг... Заснула мора... толькі агнямі далёкіх хатак і зор сьцюдзёных спакойна, ціха глядзела ў неба...
1935
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|