РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дарога
Ізноў дарога!
Зямля умёрзшая зьвініць,
і сьнежны пыл,
падняты ветрам,
сьлед замятае.
Ўдалі сінее ціха бор,
і плюшчыць вочы
даль ад сонца.
А там чарнеюць
плямы стрэх.
I бліжэй лес...
Ізноў усьпеніў вецер сьнег,
закрыў імглой
дарогі сьлед...
А ў лесе ціш.
Мяцель заснула
на звонкіх струнах
соснаў, ёлак.
I маніць лес, каб затрымацца
на шляху...
Не спачываць жа тут
ў сасновым ціхім шуме...
так шмат ня пройдзеных
дарог і родных ніў
і шэрых вёсак!
 
1934
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.