РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Весткі
...У вясеньні вечар,
як да нас прыдзе ночы сінь,
прыносіць весткі п'яны вецер
з далёкіх гоняў і далін
 
      аб тым, што даўна на палосках
сінеюць ўсюды васількі,
і што на межах ён расплёскаў
ў праменьнях сонца шум вясны.
 
      Прачнуўся лес, шумяць галіны,
і небыліцы, мары-сны
ткуць казкі, дзіўныя ўспаміны
пад сьмех зялёны, сьмех вясны.
 
      I толькі з-пад страхі дзіравай
і з хат нядоля не ўцякла,
а прытаілася пад лавай,
каля парога і стала.
 
      I кожны дзень ў вясеньні вечар,
як да нас прыдзе ночы сінь,
прыносіць весткі п'яны вецер
з далёкіх гоняў і далін.
 
1933
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.