РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Над паласой
Ціха аер над ракою
      цёплым ветрам калыхала,
і над соннаю зямлёю
ноч далёкаю зарою
      па-над борам дагарала.
 
Зоры – іскры агнявыя
      сонцам гашаныя тлелі;
толькі штось шнуры вузкія,
толькі нівы залатыя
      ўсхваляваныя шумелі.
 
Гаварылі, што араты
      іх ў астрозе. Не прышлося
збор дакончыць небагаты...
аб нядолі яго хаты
      расшумелася калосьсе.
 
I над межамі вузкімі
      гора ветрам паняслося,
і зярнятамі цяжкімі,
як сьлязамі залатымі,
      ціха плакала калосьсе.
 
1935
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.