Вязень памёр малады, на вастрожным шпітальным дварэ. Плакаў дзень шэры белымі ком'ямі сьнегу... Плакаў і вецер паўночны між крат на дроце калючым. Ліст яму з дому прыйшоў. Пішуць – хутчэй адпішы, Літары коса, няроўна... Пэўна пісаны рукою працоўнай, рукой ад плуга і касы. Лісту таго не чыталі яму, Плакаў дзень шэры белымі ком'ямі сьнегу... I на вастрожным шпітальным дварэ, на дроце калючым, плакаў і вецер паўночны звонка, балюча.
1935
|
|