РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Забудуцца нягоды, ліхалецьці,
Зноў заквітнеюць вёсны на палях,
I толькі, можа, аб мінулым вецер
Ды сосны прашумяць на курганах.
 
Задрэмле вечар казкай старой маткі,
Закаласіцца ніў маіх прастор;
Расьсее ночка ў небе сінім гладкім
З Каўша свайго мільёны сьветлых зор.
 
I я дамоў, хоць змораны, вярнуся,
Каб маладую зьмену прывітаць,
Каб свае песьні роднай Беларусі
I прыдарожным соснам перадаць.
 
1936
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.