 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ці помніш ты наша апошняе лета, Прадмесьце глухое, наш цесны пакой, Падручнікі школьныя, сшыткі, газэты, Як разам да ранку з табой Сядзелі над даўняй гісторыяй Рыма, Як Горкага «Маці» чыталі ўдваіх, Як плакала шчыра над «Хігінсам Джымам» I помсьціць клялася за іх? Ці помніш сустрэчу над Нараччу бурнай, Сяброў і начлежнага вогнішча дым?.. О, колькі слоў выкрасьліла нам цэнзура Ў апошнім астрожным пасланьні тваім! Хоць ведаю добра – ня хутка спатканьне, Штось кліча мяне на прасторы палёў, Дзе сёньня гамоняць, шумяць на сьвітаньні Старыя бярозы расстайных шляхоў. Вясна набліжаецца. Будзіцца пахаць. На вербах надрэчных залоціцца брэдзь. Вяртаюцца зноў пералётныя птахі. I ты мусіш зь імі да нас прыляцець.
1936
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|