РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Чакаючы сьвітальнае зары
Над восеньскімі нівамі, шляхамі,
Так часам хочацца пагаварыць
З маімі незабыўнымі сябрамі.
 
Ды дзе яны?.. Адны, як журавы,
Ўдаль адляцелі, ў беззваротны вырай;
Другія – не падымуць галавы
З-пад мокрых алавяных скібаў жвіру.
 
А іншых сам ня знаю, дзе шукаць.
Аклікну песьняй – і ў адказ заўсёды
Прыглушаны звон кайданоў чуваць,
Гул ветру, шум асеньняй непагоды.
 
1936
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.