РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Летам за парканы,
Ў поле, на гару
Сосны клічуць рана
Разьліваць зару.
 
Я іду і жменяй
Гладжу каласы
Сьвежага ячменю
Ў золаце расы.
 
I заўсёды толькі,
Можа, ад зары
Мне пяюць сасонкі:
«А ў бары, бары!»
 
1936
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.