РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Імглой
Над горадам імгла начная.
На'т не відаць знаёмай брамы,
Агнёў разгубленых трамваяў,
Вітрын, расквечаных рэклямай.
 
Маўчаць завулкі, як траншэі,
Дзе сьмерць і забыцьцё таіцца,
Зь нямой мальбою і надзеяй
Ўзьняліся ў неба камяніцы.
 
I толькі зарыва над домнай
Гарыць, ня знаючы трывогі,
Гарыць па-над імглой бяздоннай
Барвовым сьцягам перамогі.
 
1937
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.