РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сем радкоў
Сем гадкоў, мой браце, маеш,
Сем гадкоў;
Хутка ў кніжцы прачытаеш
Сем радкоў.
 
У адным – што беларус ты,
Дзе жывеш,
Як з кавалкам чорнай лусты
Шнур арэш.
 
Трэйці – будзе мо' пра песьні
Гаварыць
I пра сонца, напрадвесьні
Што гарыць.
 
Пяты  – скажа пра курганы
Казак шмат,
Чаго вецер стогне рана
Каля хат.
 
Сёмы – скажа, што так болей
Нельга жыць,
Як змагацца і як волю
Нам здабыць.
 
Прачытай жа, мілы браце,
Сем радкоў,
Павіднее ў курнай хаце
Мужыкоў.
 
1937
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.