РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Як задрэмлюць
Як задрэмлюць хлопцы ў полі,
На начлезе, – прыхадзі!
Згубяць коні ў вадапоі
Раскаваны маладзік.
 
Не бяры з сабой караляў,  –
Будзе неба зорнае,
Не бяры шаўковай хусткі, –
Будзе ночка цёплая.
 
Не кажы сваім дзяўчатам,
З кім сустрэцца ты ідзеш,
На'т калі у косах мяту
Ці брусьнічнік прынясеш.
 
I каралі, і дзяўчаты,
I хусьціначка ўначы
Заміналі б толькі слухаць,
Як гамоняць туркачы,
 
I глядзець на раскаваны
Ў сіняй тоні маладзік...
Як задрэмлюць хлопцы ў полі,
На начлезе, – прыхадзі!
 
1937
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.