РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ёсьць тры сьцяжынкі-дарожкі
Каля сівых курганоў,
Каля самотнай бярозкі,
Каля надрэчных стагоў.
 
Першаю сьцежкаю ўсходзіць
Сонца і зор карагод;
Сьцежкай другою заходзіць
Месяц за цёмны чарот;
 
Трэйцяю сьцежкаю часта
З кошыкам баравікоў
Ходзіць смуглявае шчасьце,
Ходзіць мая любоў.
 
Можа, таму тут заўсёды
Птушак чуваць галасы,
Ярка палаюць усходы,
Буйна цьвітуць верасы.
 
1937
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.