РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
350
Зь верша, прысьвечанага Я. Коласу

 
...Ізноў перад табой
Знаёмыя імшары і раўніны,
Засланыя імглой,
Парослыя бярэзьнікам, хваінай,
Расквечаныя журавінай,
 
I Нёмна берагі,
Ў якія б’юцца хвалі штармавыя,
I поўныя тугі
Стаяць хаціны курныя, сьляпыя,
Ды валатоўкі векавыя.
 
Плыве за небакрай
З папутным ветрам вырай жураўліны.
– Дык вось які ты, край,
Прытулак сноў і мар маіх дзяціных!
Балюча ты на струны кінуў.
 
I хоць ужо даўно
Цягнік імкнуў у далячынь другую,
Ты бачыў за вакном
Зямлю ў ярме, зямлю бацькоў сьвятую,
I долю кляў яе цяжкую.
 
1931
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.