РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Крушынай
Крохкай пахучай крушынай
хату умаіла ты.
Сьцены сасновыя сіня
вечар абліў залаты.
 
Начыста вымяла сені,
цёмна-зялёны мурог, –
ды заблытаўся у венік
ветаха згублены рог.
 
Ёсьць тры сьцяжыначкі ў полі
каля курганаў сівых, –
нехта іх позьненька полець,
росы зьмятае з травы.
 
Сьцежкай адною заходзіць
месяц і зор карагод;
сонца – другою усходзіць
па рашатні пераплот.
 
Але хтось ходзе па трэцьцяй, –
броваў агнём не крушынь! –
Мне, ап'янеўшаму, вецер
мог наманіць у цішы.
 
Калі ж і праўда, – ня думай!
Сыплюцца зоры ў траву.
Я мо' пайду і ад думаў
трохі спушчу галаву...
 
26.IV.1937.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.