РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прала зара
Прала зара і заснула з гармонікам.
Дарога
              з калёсаў
                                    зьвіваецца з шпулькі.
I далёка стагі ў імшарным сасоньніку
закурылі з атавы дзядоўскія люлькі.
А ў імгле шэрай сумна па блізкіх і расьсеяных,
па глыбокіх падвалах, па далёкіх дарогах...
Дрэмлець лес малады, лістападам абвеяны,
і ў іржавай вадзе мокнуць месяца рогі.
Над ракой хтось гавора з альховымі ценямі...
З-пад калёсаў дарога прадзецца, лажыцца
аж туды, дзе начлежнымі доўгімі песьнямі
з сну разбуджанае загараецца Сітца.
 
5.I.1931.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.