РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Што табе
Што табе да слоў гарачых, да глыбокіх мук,
да тых ранаў, што ня сьціснуць пальцы маіх рук,
 
і да слова, што на вуснах макавых гучыць,
і да струнаў, абарваных снамі у начы...
 
Ты на беразе сядзела ціха над ракой,
пэрлы зор перасыпала на падол рукой
 
і пяяла, нібы хваля пра зары усход,
заглядзеўшыся у сіня-залаты чарот...
 
I ня ведала ты быццам пра другі напеў,
што у сэрцы васількамі сінімі зьвінеў...
 
Ці адходзячы адчула глыбіню тых мук
і тых ранаў, што ня сьціснуў пальцы маіх рук?
 
5.VI.1937.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.