Толькі на начлезе падпалілі ціха неба за іржышчам, яшчэ імгла драмала на траве, і пастыр не пачынаў на выгане ігрышча, – першы раз заплакаў чалавек... Плакаў ён таму, што хтось вялікі плакаў, галаву спусьціўшы добрую над ім, і што сьлёзы, быццам зоры ўсяго неба, сыплюцца на вочы дожджам залатым. Плакаў ён таму, што хтось вялікі плакаў без напеву, сумна у начы над жыцьцём на нарах, на саломе зьбітай, тошчыя, худыя грудзі даючы. Плакаў ён за добрых, што яны ня бачаць, дзе яго дарога простая ляжыць, што ўжо ён ня будзе батраком бадзяцца, на зямлі бязьмежнай будзе вольным жыць. Хтось вялікі, добры зразумеў малога, як прамень на шыбах першы заіграў, мокрымі вачамі, вуснамі сухімі прытуліўшы ціха цалаваў.
16.VI.1937.
|
|