 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Зноў сярод ніў неабсяжных, шырокіх Іду, як калісь, у задуме цяпер я. I чую – зьвініць у блакіце высокім Сівое птушынае пер'е. Лірыкай восені дыхаюць далі. У кожнага, знаю, у гэту хвіліну Крылатыя госьці з сабою забралі Мінулыя дні і ўспаміны. Сьледам глядзіш – столькі ў крылах свабоды! А ўсё ж нават птушкам бяз болю ня кінуць Чубатых пасёлкаў, шнуроў, азяродаў, Лясоў маёй роднай краіны. Потную вецер палошча кашулю. Ну што адлятаючым скажаш такога? Мо' крыкнуць ім толькі, каб суму ня чулі: – Ляціце!.. шчасьлівай дарогі!
1937
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|