 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Глухая поўнач, згасьлі зоры. Агні ўдалі прад цягніком. Мо' хутка родныя прасторы Мне ўдасца ўбачыць за вакном? Натоўп на станцыі, калёсы I навабранцаў звонкі сьвіст. З салдацкай песьняю галосяць Баян і п'яны гарманіст. Пяюць аб тым, як маці сына Не дачакалася з вайны... На шыю рукі нехта ўскінуў Пад шэпат вуснаў і вясны. А хто ня меў з кім разьвітацца – Ні з азяродам, ні з канём, – Ушнураваўшы туга лапці, Сыпнуў частушкамі-агнём. Аж не ўстаяў цягнік на мейсцы, Па буферах пранёсься звон. I, можа, галасоў са дзьвесьце: – Не забывай, Гарыд!.. Сымон! – Часьцей лісты пішыце з войска! – Каб бог вас ад бяды сьцярог! – Не забывайце роднай вёскі, Бацькоў, дзяўчат, сваіх дарог!.. Зноў шум калёс ды ноч над сьветам. У вокны барабаніць дождж. О, лепш бы не глядзець на гэту Глухую над радзімай ноч!
1937
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|