 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Думаў: сёньня прайду сабе так, Як другіх ходзяць сотні людзей, Каб ня чуць толькі брэху сабак Хоць адзін у жыцьці маім дзень. Я забыўся, што вочы ў мяне Не халодным блакітам гараць I што плечы і рукі мае Ад касы, ад сярпа, тапара. Што пад сьмеху майго перазвон Нават цяжка сьмяяцца, скакаць, – Толькі сыпацца шыбам акон I слупам ліхтары калыхаць... I таму сярод вуліц крывых Ціха вечар вясны не прайшоў Бо чупрынай сем зор залатых На далоні мазольныя зьмёў.
1931
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|