РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Знаю – нялёгка ў закутай краіне
Выламаць краты і зьнішчыць астрог.
Толькі каб дзецям сваім не пакінуць
Торбаў жабрачых, этапных дарог!
 
Знаю – ня мала на родных раўнінах
Вырасьце новых курганаў нямых.
Толькі каб нам не пакінуць краіне
Межаў праклятых і песень глухіх!
 
1937
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.