Заснулі плошчы, купалы і ліпы, Зьлізала ноч нэонаў сініх кроў, I брук апошні шэлест вуліц выпіў I пераклічку завадскіх гудкоў. Асірацелі і муры бажніцаў: Зь іх выйшаў Буда, Магамет, Хрыстос Туды, дзе стрэх салома залаціцца, Дзе месяц жне, спазьніўшыся, авёс. I марна іх вярнуцца стораж клікаў, Скарбонкай гулка звонячы пустой... Тады цьвіла ў палёх пахучых віка, Тады трубілі гусі за ракой.
1937
|
|