Калі ў гарне агнём вясёлым Зазьзяюць зор, камет вуглі I ўскалыхне сталёвы молат Зямлі прасторы і Алімп, За сны, Ікаравы надзеі, За неадпомшчаную кроў, За звон кайданаў Праметэя, За дым ахвярны алтароў, – У кузьню долі чалавека, Свой затаіўшы вечны страх, Яны прыйдуць у нашу Меку Прасіць і каяцца ў грахах.
1937
|
|