РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *

Укажи мне такую обитель...     
#М. А. Някрасаў

 
Ад шуму і заклікаў розных купцоў,
Ад іх дэкламацыяў патрыятычных
Зь нядзельных кантычак хадэкаў-ксяндзоў
Ад іх вершаплётаў прыдворных, лірычных,
Ад снобаў, рэклямы у календары,
Ад тостаў, прамоў юбілейнага брацтва,
Ад судзьдзяў і мэтраў глухіх і сьляпых,
Ад гутарак іх аб жыцьці і мастацтве,
Ад зношаных рыфмаў, ад фарсаў і сьлёз,
I масак зьлінялых смаргонскіх актораў,
Ад пісем з даплатай, дзіравых галёш,
Ад тых, што заўсёды аб вершах гавораць,
Ад тых, што над лёсам краіны тужыць
Умеюць даходна, жывуць асьцярожна, –
Ты край мне шчасьлівы такі пакажы,
Куды б уцячы ад ўсяго было можна!
 
1938
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.