РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Каля мора
На каленях маіх
Вадаспад тваіх кос.
Не магу сабраць гэтага золата,
Асушыць кроплі рос
На крылатых брывах маёй казкі.
I зайздрошчу шнуру залацістых караль,
Што вясёлкай абвіў яе шыю.
Адпачні,
Бо ня хутка адведаеш зноў.
Глянь, як восень агонь распаліла
З асеньняга лісьця
I як хмары цяжкія асеньнія
Нізка плывуць.
Гэта мо' за табой
Столькі парусаў сініх
Выслала мора?
 
1938
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.