РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Зь дзёньніка
...Было нямала перашкод,
Каб не пабачыў сонца ўсход
Па-над этапнымі шляхамі.
Адны калючымі дратамі
Закратавалі вокны ўчора,
Другія ў цесны панадворак,
Як іншых, сьцежкаю глухой
Хацелі весьці за сабой.
Ўсё ў пальцах комкалі каравых,
Што біла ў чорную іх славу,
Ці творчым дыхала агнём;
Кідалі пісаным сьмяцьцём
У тых, хто чэсным, мужным быў
I ў змрочны час са мной дзяліў
Паёк астрожны, апастылы,
Навек з кім гора парадніла.
Я ведаю, каму цяпер
Жыцьцём усхваляваны верш
Гучыць балючым дысанансам,
Чаму расьце іх голас часам
Да сьвісту дзікага і крыку.
Але ня вам, глухім музыкам,
Прывыкшым на хаўтурах выць,
Мой вольны голас заглушыць!
Ён праз дратоў калючых сеці,
Як сонечны прамень, прарвецца
На шыр палёў, на край дарог...
 
1938
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.