 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Абапал лес. Вышэй зялёны мох Паўзе па глыбах стромкіх і пахілых. А ручаі пясчаныя дарог Плывуць, губляюцца за дальнім небасхілам. Чырвоным зарывам абветран край зямлі. Трывожна сочыш за ігрой праменьняў, Пакуль ня змые сонечны прыліў Апошнія, сярэбраныя цені. Тады ў грудзёх сваіх пачуеш ты Гарачую нахлынуўшую сілу, Што кажа песьням, соснам залатым Зьвінець, шумець пад гэтым небасхілам.
1938
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|