 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Раніца. Стук малатка, Хмурыцца, браце, ня варта! Чорнай струной у руках Звоніць шавецкая дратва. Ты яшчэ молад і дуж. Шмат чаго перажылі мы. I сутарэньняў бяду Зможам грудзьмі маладымі. Чуеш катрынкі агонь? Гоніць музыку дазорца. Гэй, не гані! У яго Грае за пазухай сонца. З гэтым дружыў хлапчуком Некалі Шолам Алейхем. Грай, мэламан, пад акном, Вусны фарбуючы сьмехам! Хай весяліць твой напеў. Ножкам адным невялікім, Найпрыгажэйшым, хацеў Даць бы свае чаравікі. Зладзіш мо' з гаспадаром? Потам дні шэрыя росіш, Толькі за нізкім акном Ўсё не паменшала босых. Шэры фартух на плячох, Цені сплываюць па гонце. Толькі ад песьні ў грудзёх Быццам прачнулася сонца.
1938
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|