Прыйшоў дзеяч вядомы, Прынёс паперы ліст, I дамачка з альбомам, I нейкі арганіст. Палітык просіць оду, У сейм ён кандыдат, Зрыфмуй, што для народа Ён – кум, і сват, і брат. А дамачцы – аўтограф Ці напішы санэт, Зь якім было б ёй добра Сушыць і ліст, і цьвет. Апошні просіць: – Сьвятам Прыедзе ў госьці сын, Хацеў бы мець кантату Ў дзень слаўных імянін. Я дзьверы адчыняю, Кажу гасьцям: – Пардон! Вам «Шлях» пакажа, знае Пяўца такога дом. А госьці бровы хмураць, Крык узьнімаюць, шум. Сказаў жа нейкі дурань, Што вершы я пішу!
1938
|
|