РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Эпітафія
Ні аднаго ў жыцьці паэта
Ён без паправак не пусьціў,
Народ агрызкамі карміў
Чужых артыкулаў, памфлетаў.
Калі ж сышоў у вечны цень, -
Грахі яму мы даравалі
I на магільнай на пліце
Знарок імя не напісалі.
Баяліся, каб часам славы
Хто з чытачоў не затаптаў.
I што б вы думалі?..
                                            Устаў
I эпітафію паправіў:
Падставіў імя, адрас, год,
Дадаў «exeqi monumenum»...
 
Цяпер хай не вініць паэтаў,
Як прыйдзе да яго народ!
 
1938
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.