РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Непрытульна, сіратліва
Каласіць было на ніве,
Навальніцамі ўзаранай
I сьлязамі паліванай.
 
Хто, за што мяне закінуў
На засушлівую гліну,
Быццам быў я зернем іншым:
Або горшым, або лішнім?
 
Колькі хмараў тут маркотных,
Колькі птушак пералётных
I вятроў у чыстым полі
Калыхала маю долю!
 
Але ўсё ж у часе жніва
Зноў зярном я лягу ў ніву,
Каб расьці на гэтых скібах
Каля бацькаўскай сялібы.
 
1938
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.